Вечарам 14 лютага народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін быў шпіталізаваны ў лякарню Кіраўніцтва спраў прэзідэнта. У яго ўзнялася тэмпература да 40 градусаў.
Жонка Валянціна Міхайлаўна выклікала хуткую дапамогу з лечкамісіі.
Галоўны лекар лечкамісіі Ірына Абельская сказала, што
паэт трапіў шпіталь у дастаткова цяжкім стане.
У яго двухбаковая вірусная пнеўманія, востры перыяд захворвання, таму яго змясцілі ў аддзяленне рэанімацыі.
Стан паэта дастаткова цяжкі. Але Ірына Абельская паведаміла, што пацыент атрымлівае ўсё неабходнае лячэнне, і выказала надзею, што ўсё будзе добра.
Літаральна ў мінулую сераду паэт выпісаўся з 10‑га мінскага шпіталя, дзе лячыўся ў аддзяленні кардыялогіі.
0
0
0
0
0
0