Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў 16—17 лютага наведае з візітам Іран. Пра гэта паведамілі ў прэс‑службе беларускага замежнапалітычнага ведамства.
Праграмай візіту запланаваны сустрэчы кіраўніка беларускага МЗС з кіраўніцтвам Ірана. На перамовах плануецца абмеркаваць ход рэалізацыі праектаў двухбаковага гандлёва‑эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, актуальныя пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Ірана на міжнароднай арэне.