Аляксандр Лукашэнка 15 лютага падпісаў указ №68, якім унесены змяненні і дапаўненні ў сем указаў і прызнаюцца страціўшымі моц шэсць дэкрэтаў прэзідэнта.
Такія меры прынятыя з мэтай прывядзення дакументаў у адпаведнасць з законам ад 6 студзеня 2009 года «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый» і заканадаўствам, якое змянілася, паведамляе прэс‑служба беларускага кіраўніка.
Указам ўдакладнены катэгорыі грамадзян, якія маюць права на «чарнобыльскія» льготы, з улікам патрабаванняў закона.
Работнікам органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, ваеннаслужачым і супрацоўнікам органаў унутраных спраў можа давацца сацыяльны адпачынак у сувязі з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС без захавання грашовага забеспячэння, як устаноўлена законам: удзельнікам ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы — 14 каляндарных дзён у год, працуючым, праходзячым ваенную службу (службу) на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання — 14 ці 7 каляндарных дзён у залежнасці ад зоны забруджвання.
Указам прадугледжваецца прызначэнне на пасады ваеннаслужачых з ліку асоб, пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу, у воінскія фарміраванні, што не знаходзяцца на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання і не звязаныя з работамі па эксплуатацыі крыніц іанізуючага выпраменьвання.
Праезд арганізаваных груп дзяцей, якія жывуць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, у санаторна‑курортныя арганізацыі Беларусі, у тым ліку размешчаныя за межамі краіны, і назад будзе ажыццяўляцца на аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання як рэгулярных, так і нерэгулярных зносін. Гэта дазволіць выключыць неабходнасць шматразовых перасадак дзяцей на аўтобусныя маршруты падчас дастаўкі іх да месца санаторна‑курортнага лячэння.
«У сувязі з канцэптуальным змяненнем у краіне падыходу да давання адпачынкаў» (скарачэннем іх відаў, працягласці і ўмоў давання) указ прадугледжвае ўпарадкаванне давання іншых сацыяльных адпачынкаў ваеннаслужачым, работнікам органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў КДК, супрацоўнікам органаў унутраных спраў.
Указаным асобам без захавання грашовага забеспячэння будуць давацца таксама адпачынак у сувязі з удзелам у баявых дзеяннях на тэрыторыі іншых дзяржаў (устаноўлена законам «Аб ветэранах», Працоўным кодэксам); кароткачасовы адпачынак для працы над дысертацыяй і напісання падручнікаў працягласцю да 30 каляндарных дзён замест давання для гэтых мэт аплочанага творчага адпачынку; адпачынак па ўважлівых прычынах асабістага і сямейнага характару. Указ набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.





