Скачок курса даляра стаў прычынай росту коштаў менскага жытла ў пераліку на беларускія рублі. Ці варта набываць жытло? Ацэньвае праграма «Асабісты капітал» Белсата.
«Калі вы збіраліся купляць нерухомасць, магчыма, пакуль яшчэ выгадна зрабіць гэта, – гаворыць эксперт праграмы Серж Наўродскі.
Вырас ня толькі курс даляра, але й цана самаго кв.метра: у беларускай сталіцы ў сярэднім на 0,5%. А агулам вартасьць кв. метра падаражэла на 100 тысяч рублеў.
Але валютны кошык, наадварот, упаў на 0,3%. Беларускі рубель ўжо год як прывязаны да мультывалютнага кошыку – рубля, даляра ды еўра - у роўных долях.
«Таму, як толькі адна з гэтых валютаў пачынае расці на міравых рынках, як цяпер даляр – то наш Нацыянальны банк робіць інтэрвенцыю. Напрыклад: забірае з рэзерваў ды прадае дадатковую колькасць даляраў, і штучна абніжае курсы еўра ды расійскага рубля да беларускага», – тлумачыць эканаміст Серж Наўродскі.
Падрабязнасці ў відэа:
Дасылайце свае прапановы інвеставання! Эксперт праграмы спраўдзіць іх у бліжэйшай праграме.





