Гэта стала «стандартнай лічбай», паведаміў генеральны дырэктар ДВА «Гаррамаўтадар» Іван Гурыновіч.
Паводле яго слоў, за апошнія суткі на вуліцы горада высыпана 3 тыс. кубаметраў пяску і пясочна‑саляной сумесі. Штодзённа працуе 800 адзінак снегапрыбіральнай тэхнікі і 200—220 самазвалаў.
Як паведамлялася раней, у Мінску планавалася выпрабаванне снегараставальнай машыны канадскай вытворчасці. Гурыновіч паведаміў, што прадпрыемства будзе звяртацца ў Мінгарвыканкам з просьбай камандзіраваць спецыялістаў у Маскву для вывучэння вопыту працы з такой машынай. Гэта будзе танней, чым везці тэхніку ў Мінск і выпрабоўваць яе на месцы.





