Брытанская пара стала ўладальнікамі 56,5 млн. фунтаў стэрлінгаў — паловы джэк‑поту латарэі EuroMillions.
Выйгрыш у латарэю даў магчымасць жыхарам горада Сірэнсестэр графства Глостэршыр заняць адразу 980‑е месца ў спісе самых багатых людзей Вялікабрытаніі, апярэдзіўшы былога мужа Мадонны — кінарэжысёра Гая Рычы. Імёны пераможцаў пакуль не называюцца.
Выбраннікам фартуны цяпер належыць рэкорд па суме разавага выйгрышу ў латарэю сярод жыхароў Вялікабрытаніі.
Папярэдадні рэкорд быў устаноўлены ў 2009 годзе. Тады беспрацоўны Лес Скэдзінг і група з сямі работнікаў кол‑цэнтра ў Лівэрпулі падзялілі джэк‑пот у 91 млн. фунтаў стэрлінгаў.
Уладальнік другой палавіны джэк‑поту ў 113 млн. фунтаў стэрлінгаў пакуль не ўстаноўлены. Вядома толькі, што білет, на які выпала выйгрышная камбінацыя, быў куплены ў іспанскім горадзе Махакар.
Білеты латарэі EuroMillions распаўсюджваюцца ў Вялікабрытаніі, Іспаніі, Францыі, Аўстрыі, Бельгіі, Ірландыі, Люксембургу, Партугаліі і Швейцарыі. Латарэйны білет каштуе каля 2 еўра.





