За дзень падраслі ўсе тры валюты, да якіх прывязаны беларускі рубель.
Найбольш імкліва вырас еўра — на 23 рублі. Цяпер яго курс складае 3 970,84 рубля.
Расійская і амерыканская валюта выраслі на меншыя працэнтныя паказчыкі, але абнавілі свае гістарычныя рэкорды.
Цяпер расійскі рубель каштуе 96,46 рубля, а даляр - 2905 рублёў. Курс продажу амерыканскіх грошай у банках дасягнуў 2960 рублёў.





