У сетцы адной са сталічных крам пакупнікам прапаноўваюць біяпакеты. У адрозненне ад звычайных яны зробленыя з біяраскладальнага поліэтылену.
Такая торба бяспечная для навакольнага асяроддзя і цалкам раскладаецца ў перыяд ад 8 месяцаў да 1,5 года.
Дарэчы, у еўрапейскіх краінах такія торбы ўжо даўно прадаюцца ў шматлікіх гіпермаркетах. У нас жа яны пачалі з’яўляцца толькі цяпер і пакуль каштуюць на 60 рублёў даражэй за звычайныя.





