ў знак салідарнасці з неафіцыйным Саюзам палякаў.
Міліцыянты і асобы ў цывільным не дазвалялі дэманстрантам і рэпарцёрам нават сабрацца на Плошчы.
Пасля разгону акцыі салідарнасці ў цэнтры Мінска сямі чалавекам удалося вярнуцца на плошчу. Яны разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг і прынеслі з сабой расцяжку «За нашу і вашу вольнасць» у знак салідарнасці з Саюзам палякаў.
Іх усіх пабралі. Вядома, што сярод іх быў грамадскі актывіст Павел Юхневіч.
Набеглі людзі ў цывільным і міліцыянты і таксама пагрузілі іх у аўтобус. Павезлі ў РУУС і неўзабаве распусцілі.
Усяго затрымалі і адпусцілі без складання пратаколу не менш за 28 чалавек, у тым ліку прынамсі некалькі выпадковых дзяўчат, што праходзілі па Плошчы.
Пакуль не маем уласных фатаздымкаў з падзеі, бо ў ліку затрыманых сёння ўвечары была і фотакарэспандэнтка НН Юлія Дарашкевіч.
Чатыры гады кожны месяц 16‑га дня праходзіць акцыя ў падтрымку палітвязняў і сем’яў зніклых.
У розных гарадах Беларусі і замежжа людзі выходзяць на вуліцы са сцягамі і партрэтамі, каб прызваць беларускія ўлады да спынення рэпрэсій і да палітычных зменаў у краіне. Акцыя «Салідарнасці» мае на мэце нагадаць грамадству, што ў Беларусі ўсё яшчэ ёсць вязні сумлення: гэта ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка, а таксама актывіст «Маладога Фронту» Арцём Дубскі.
Таксама ў Беларусі па‑ранейшаму амаль не расследуюцца справы аб знікненні ў 1999‑2000 гг апазіцыйных лідэраў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага.
16 лютага міліцыя хадзіла з рупарам па плошчы і прамаўляюць, што з 23 лютага будзе забаронена распіццё піва ў грамадскіх месцах. І ні слова, як традыцыйна, пра «несанкцыянаваную акцыю».
Журналісты на Плошчы выказвалі меркаванне, што гэта зроблена спецыяльна, каб звычайныя мінакі не думалі, што тут адбываецца палітычная акцыя.





