Сёння падчас Акцыі салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы Мінска падчас выканання сваіх журналісцкіх абавязкаў была затрымана фотакарэспандэнтка «НН» Юлія Дарашкевіч.
Юлія Дарашкевіч і Яўген Афнагель у аўтобусе пасля затрымання на акцыі 16 лютага, photo.bymedia.net
Юлія Дарашкевіч — лаўрэат прэміі расійскага 1-га канала «За журналісцкую мужнасць і прафесіяналізм».
Людзі ў масках камунальшчыкаў сачылі за падзеямі ля будынка і аператыўна дакладвалі абстаноўку. Фота Юліі Дарашкевіч у Валожыне, 15 лютага.
Яе затрымаў чалавек у цывільным, які прадставіўся «прапаршчык Ігнацьеў». Іншы чалавек у цывільным, заявіў, нібыта Юлія Дарашкевіч ударыла яго. У яе забралі журналісцкае пасведчанне.
Пасля гэтага журналістку адвезлі ў Цэнтральны РУУС, дзе апісалі рэчы і пратрымалі тры гадзіны. Пасля гэтага з яе ўзялі тлумачэнне і адпусцілі.





