Камітэт дзяржаўнага кантролю выкрыў афіцыйных статыстаў, піша «Беларуская ніва». Выяўленыя маштабныя прыпіскі ў Мінскай вобласці ў сельскай гаспадарцы.

Камітэт дзяржкантролю Міншчыны пералічыў сабраны ў рэгіёне ўраджай.

Замест росту вытворчасці сельгаспрадукцыі на ўзроўні 109,5%, аказалася 100,01%.
І гэта пры тым, што сюды палічылі памідоры і бульбу, сабраныя беларусамі на дачных і прысядзібных участках, хоць зразумела, што ацаніць іх працу ў прынцыпе немагчыма.

Тых, хто, праязжаючы па беларускіх дарогах, захапляецца разаранымі і дагледжанымі палямі, высновы дзяржкантролю могуць моцна знерваваць.

А) скажаюцца сапраўдны стан праблем, нехта спрабуе ствараць бачнасць дабрабыту.

Б) Для паказчыкаў ураджайнасці і доказу паспяховасці беларускай сельгасвытворчасці ў гаспадарках засейваюць «няўлічаныя палі». Надоі з трох кароў, як вядома, большыя, чым з адной, але калі прыпісаць іх адной, то можна стаць героем.

В) У сярэдзіне студзеня (!) кантралёры знайшлі на палях няўбранымі кукурузу, бульбу, буракі.
Хоць у органы дзяржаўнай статыстыкі яшчэ ў сярэдзіне лістапада паступіла інфармацыя аб поўным завяршэнні ўборкі. Г) Нарэшце, завяршаючы год апошняй сезоннай агароднінай — буракамі — гаспадаркі масава «перевыконвалі паказчыкі». Буракі ўзважвалі разам з зямлёй і атрымлівалі добрыя лічбы. Прычым, зямлю засыпалі тысячамі тон. Такім чынам 130 гаспадарак штучна павялічылі валавы збор салодкіх каранёў больш чым на 130 тысяч тон.
У цэлым па Мінскай вобласці справаздачы аб вытворчасці сельгаспрадукцыі аказаліся завышанымі на 10 мільярдаў рублёў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?