Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Георгій Кузняцоў.

Кіраўнік камітэта паведаміў, што падрыхтаваны праект распараджэння Прэзідэнта аб продажы акцый пяці прадпрыемстваў з удзелам кансультантаў замежных кампаній. «Па прапанове МВФ да гэтых пяці прадпрыемстваў мы падабралі яшчэ 20. Мы будзем рыхтаваць праект распараджэння аб іх продажы», — сказаў Георгій Кузняцоў.

Паводле яго слоў, пакуль Дзяржкаммаёмасць не пачала распрацоўку новага плана прыватызацыі на 2011-ы і наступныя гады. Па плану прыватызацыі на 2008–2010 гады ў Беларусі ўжо акцыяніравана 160 прадпрыемстваў, з імі вядзецца работа па прыватызацыі. «Але мы не выключаем, што ў любы час можа ўзнікнуць цікавасць інвестара да якога-небудзь прадпрыемства, што не ўваходзіць у план прыватызацыі», — дадаў Георгій Кузняцоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?