Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 18 лютага ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём у многіх раёнах невялікі снег. У дзённыя гадзіны па паўднёвым захадзе мокры снег, дождж, слабы галалёд. У асобных раёнах туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра: ноччу мінус 5—11°С, пры праясненнях да мінус 16—‑18°С; днём 0 — мінус 7°С.

У Мінску 18 лютага воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра: ноччу мінус 8—10°С; днём мінус 2—4°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна. Часам ападкі (мокры снег, дождж), месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра: 19 лютага ноччу 0 — мінус 7°С, днём мінус 2 — плюс 3°С;

20 лютага на працягу сутак мінус 2 — плюс 3°С.

У Мінску 19 лютага воблачна. Часам ападкі (мокры снег, дождж). Слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра: ноччу мінус 1—3°С; днём каля 0°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?