Работнік аднаго з аддзяленняў банка ў Драгічынскім раёне падазраецца ў крадзяжы грошай укладчыкаў.

Як паведамілі ў Драгічынскім РАУС, 23‑гадовая спецыяліст аддзялення банка неаднаразова крала грошы з укладаў грамадзян шляхам складання фіктыўных расходна‑касавых ордэраў, падрабляючы подпісы ўкладчыкаў. Усяго такім чынам з красавіка 2009 года па студзень 2010 года яна завалодала грашыма на агульную суму каля 1 млн. 800 тыс. рублёў.

У дачыненні да яе 16 лютага распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі).

Як растлумачыла супрацоўнікам міліцыі банкаўскі работнік,

грошы ёй спатрэбіліся для асабістых патрэб.

Крадзеж грошай з укладаў выявілі супрацоўнікі групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Драгічынскага РАУС падчас правядзення аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?