Сем камплектаў узнагарод разыграна 17 лютага на XXI зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы. Усяго вызначыліся ўладальнікі 28 з 86 камплектаў. Імі сталі спартсмены 23 краін.

Медальны залік (залатыя, сярэбраныя, бронзавыя, у дужках — усяго):

1. ЗША — 5, 3, 6 (14)
2. Германія — 3, 4, 3 (10)
3. Паўднёвая Карэя — 3, 2, 0 (5)
4. Швейцарыя — 3, 0, 1 (4)
5. Канада — 2, 3, 1 (6)
6. Францыя — 2, 1, 4 (7)
7. Кітай — 2, 1, 1 (4)
8. Швецыя — 2, 0, 0 (2)
9. Аўстрыя — 1, 2, 2 (5)
9. Нарвегія — 1, 2, 2 (5)
11. Расія — 1, 1, 1 (3)
12. Славакія — 1, 1, 0 (2)
13. Чэхія — 1, 0, 1 (2)
14. Нідэрланды — 1, 0, 0 (1)
15. Польшча — 0, 2, 0 (2)
16. Італія — 0, 1, 3 (4)
17. Японія — 0, 1, 1 (2)
18. Аўстралія — 0, 1, 0 (1)
18. Латвія — 0, 1, 0 (1)
18. Фінляндыя — 0, 1, 0 (1)
18. Эстонія — 0, 1, 0 (1)
22. Славенія — 0, 0, 1 (1)
22. Харватыя — 0, 0, 1 (1)

Горныя лыжы (жанчыны, хуткасны спуск): 1. Ліндсей Вон (ЗША) — 1.44,19; 2. Джулія Манкуса (ЗША) — 1.44,75; 3. Элізабэт Гёргль (Аўстрія) — 1.45,65.

Лыжныя гонкі (жанчыны, спрынт, 1,2 км, класічны стыль): 1. Марыт Б’ёрген (Нарвегія) — 3.39,2; 2. Юстына Кавальчык (Польшча) — 3.40,3; 3. Петра Майдзіч (Славенія) — 3.41,0; … 42. Анастасія Дубарэзава (Беларусь) — 3.56,87; … 46. Вольга Васілёнак (Беларусь) — 4.01,73.

Лыжныя гонкі (мужчыны, спрынт, 1,4 км, класічны стыль): 1. Мікіта Крукаў (Расія) — 3.36,3; 2. Аляксандр Панжынскі (Расія) — 3.36,3 (фотафініш); 3. Петэр Нортхуг (Нарвегія) — 3.45,5.

Канькабежны спорт (мужчыны, 1.000 метраў): 1. Шэйні Дэвіс (ЗША) — 1.08,94; 2. Тай Пум Мо (Паўднёвая Карэя) — 1.09,12; 3. Чэд Хедрык (ЗША) — 1.09,32.

Санны спорт (мужчыны, пары): 1. Андрэас Лінгер/Вольфганг Лінгер (Аўстрыя) — 1.22,705; 2. Андрыс Шыцс/Юрыс Шыцс (Латвія) — 1.22,969; 3. Патрык Ляйтнер/Аляксандэр Рэш (Германія) — 1.23,040.

Шорт‑трэк (жанчыны, 500 м): 1. Ван Мэн (Кітай) — 43,048; 2. Марыян Сен‑Жэле (Канада) — 43,707; 3. Арыяна Фантана (Італія) — 43,804.

Сноўборд (мужчыны, хафпайп): 1. Шон Уайт (ЗША) — 48,4 бала; 2. Пеету Пііройнен (Фінляндыя) — 45,0; 3. Скот Лага (ЗША) — 42,8.

На хакейным турніры ў групе С Беларусь прайграла Фінляндыі — 1:5, а Швецыя перамагла Германію — 2:0.

18 лютага будзе разыграна шэсць камплектаў узнагарод:

у біятлоне (два), горных лыжах, канькабежным спорце, фігурным катанні і сноўбордзе.

Беларускія спартсмены возьмуць удзел у біятлонных індывідуальных гонках на 15 і 20 км, а таксама ў бегу на каньках на 1.000 м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?