У Мінску на скрыжаванні вуліц Платонава і Акадэмічная аўтамабіль урэзаўся ў бетонную агароджу Батанічнага сада.

 Фота Канстанцін Харламаў, Tut.by

Фота Канстанцін Харламаў, Tut.by

Як паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, ДТЗ адбылося 17 лютага ў 2.00. Кіроўца‑мужчына 1987 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем »Хонда», рухаўся па вуліцы Платонава з боку вуліцы Петруся Броўкі і на скрыжаванні Платонава і Акадэмічнай не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў бетонную агароджу. У выніку аварыі кіроўца атрымаў траўмы, у тым ліку пераломы канечнасцей, страсенне мазгоў, траўматычны шок. Ён дастаўлены ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Дзяржаўтаінспекцыя адзначае, што ў 2009 годзе ў Мінску з прычыны перавышэння хуткасці ў ДТЗ загінула 27 чалавек і 242 — атрымалі раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?