Прадаў брата брат, бо чарка была сват
Сычэвічы, Вілейскага павету. Нашы сяляне адступілі свой бераг над рэчкай лясным гандлярам за палову цаны, бо ёсць у нас такі купецкі адвакат К. С‑кі, каторы ўзяўшы хабара ад купца, падпаіў сваіх аднасяльчан, а з п’янымі, як з малымі, зробе, што захоча.
Як кампартыя Мілошавіча, якая толькі што заклікала да яднання працоўных усяго свету, вокамгненна перайшла на шавіністычную платформу? Бо Мілошавіч і ягоны клан пастанавілі любой цаной утрымаць уладу. Проста кантролю спецслужбаў над краінай было мала, трэ было яшчэ ідэалагічнае абгрунтаванне. А якой якасці — камуністычнае ці шавіністычнае — не так ім, зрэшты, было істотна. Пад руку трапілася ідэя Вялікай Сербіі, яна й прыгадзілася. Захацеўшы стаць Вялікімі, сербы страцілі ўсё, што маглі: Краіну, Славонію, Боснію, Косава, Чарнагорыю. Толькі Мілошавіч застаўся сербам.





