Маскоўская фондавая біржа (МФБ) падпісала з Беларускай універсальнай таварнай біржай і Міжнароднай таварнай біржай «Казахстан» пратакол аб намерах, які прадугледжвае стварэнне Еўразійскага біржавага саюза. Аб гэтым паведамляе прэс-служба МФБ.

Створаная ў сакавіку 1997 г. МФБ уваходзіць у тройку вядучых расійскіх фондавых пляцовак і з'яўляецца найбуйнейшай таварнай біржай ў Расіі. На МФБ праходзяць таргі каштоўнымі паперамі, таварамі, а таксама працэдуры па дзяржзакупках. НА Маскоўскай фондавай біржы таксама акрэдытаваныя каля 500 удзельнікаў таргоў і зарэгістраваныя больш за 2 тысячы кліентаў.

АП, паводле газета.ru

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна