У суботу, 20 лютага ў Мінску адбудзецца сустрэча са старшынём Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведарам Нюнькам.
Галоўны беларус Вільні падзеліцца вопытам больш як 20‑гадовай працы па захаванні беларускага духу ў Літве.
Дапоўняць яго аповед людзі, якія добра ведаюць Хведара Нюньку і яго дзейнасць — акадэмік Радзім Гарэцкі і старшыня ТБМ Алег Трусаў. Таксама ў межах мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя фільма пра дзейнасць ТБК у Літве «Беларускія справы» рэжысёра Вольгі Мікалайчык.
Імпрэза ладзіцца Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына».
Страўня «Камяніца» (Мінск, вул. Першамайская, 18 ‑‑ насупраць уваходу ў парк Горкага з боку трамвайных шляхоў).
Пачатак, а 12:30. Уваход вольны.





