Прагноз надвор’я на 20 — 22 лютага.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, найбліжэйшымі суткамі ў Беларусі будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж). Раніцай і днём па паўночным усходзе моцны мокры снег, слабая мяцеліца. Месцамі туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с, па Віцебскай і Магілёўскай абласцях парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 3 — плюс 3°С, днём па поўдні да плюс 5°С.

У Мінску 20 лютага воблачна. Часам ападкі (мокры снег, дождж). Слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0°С, днём 0 — плюс 2°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца пераважна воблачнае надвор’е.

21 лютага на большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег, днём месцамі па Гомельскай вобласці моцны снег, мяцеліца.

На дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 5—10 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 — мінус 7°С, ноччу па Віцебскай вобласці да мінус 9°С.

22 лютага воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па ўсходняй палове, днём месцамі снег. Ноччу слабая мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці 5—10 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 4—11°С, пры праясненнях да мінус 15°С, днём мінус 1—8°С.

У Мінску 21 лютага воблачна. Часам снег, мокры снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 5—10 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 1—3°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?