Банк Расіі прыняў рашэнне аб паніжэнні стаўкі рэфінансавання і працэнтных ставак па асобных аперацыях на 0,25 працэнтнага пункта — да 8,5%.

Стаўка рэфінансавання ЦБ апусцілася да рэкордна нізкага ўзроўню за перыяд з 1992 года.

Рашэнне аб паніжэнні стаўкі было прынята ў мэтах далейшага стымулявання актыўнасці банкаўскага сектара па крэдытаванні расійскай эканомікі, гаворыцца ў паведамленні дэпартамента знешніх і грамадскіх сувязяў расійскага Цэнтрабанка, зазначае Расійская служба Бі-Бі-Сі.

У Беларусі з 17 лютага стаўка рэфінансавання складае 13%.

З 1 снежня 2009 года да 16 лютага 2010 года яна складала 13,5% і была зніжана на палову працэнтнага пункта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0