Міжнародны саюз чыстай і прыкладной хіміі (ІЮПАК) зацвердзіў афіцыйную назву для 112‑га элемента табліцы Мендзялеева — каперніцый (Copernicium).

Такое найменне прапанавалі ў ліпені 2009 года фізікі з нямецкага Інстытута цяжкіх іонаў у Дармштаце.

ІЮПАК абвясціў, што новы элемент названы ў гонар Мікалая Каперніка, які адкрыў, што Зямля круціцца вакол Сонца. Да цяперашняга часу 112‑ы элемент называлі унунбіем, або эка‑ртуццю.

Каперніцый — самы цяжкі з афіцыйна прызнаных элементаў. Ён быў упершыню сінтэзаваны ў лютым 1996 года на паскаральніку цяжкіх іонаў у Інстытуце цяжкіх іонаў у Дармштаце.

Усе элементы цяжэй за 92‑гі, уран, не сустракаюцца ў прыродзе.

Для іх атрымання выкарыстоўваюцца паскаральнік элементарных часціц. Расійскімі навукоўцамі ў Дубне былі атрыманыя элементы з нумарамі 113‑116 і 118, аднак афіцыйна яны пакуль не прызнаныя.

Супрацоўнікі нямецкага Інстытута цяжкіх іонаў ўжо не ершы раз выбіраюць імёны для хімічных элементаў — дзякуючы ім у табліцы Мендзялеева з’явіліся борый, хасій, мейтнерый, дармштацый і рентгеній.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?