Вежа абслугоўвала СПК «Маляцічы».

«Гэта стандартная вежа, такія звычайна стаяць па палях. Каштуе яна 24 мільёны рублёў», - расказаў супрацоўнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў пры УУС Магілёўскага аблвыканкама Раман Посахаў.

Вежу вышынёй з чатырохпавярховы дом жыхар Крычава з трыма саўдзельнікамі спрабаваў незаўважна скрасці 21 лютага. Але тое, што вежа знікла, заўважылі супрацоўнікі СПК, а міліцыя знайшла злачынцаў у гэты ж дзень.

Металічную вежу распілавалі на кавалкі газазваркай і збіраліся пераправіць у Расію, каб прадаць на металалом.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?