З’явіўся новы нумар альманаха Homo historicus. Ён выходзіць у ЕГУ пад рэдакцыяй Аляксандра Смалянчука.

У новым аб’ёмным нумары, які мае больш за 400 старонак, сабраныя артыкулы і матэрыялы па айчыннай гісторыі. Яго аўтарамі сталі Андрэй Вашкевіч (Гродна), Дарыюс Сталюнас (Вільня), Наталля Якавенка (Кіеў) і іншыя. Таксама тут можна знайсці тэксты Міхала Ромэра, Мітрафана Доўнар-Запольскага і іншых даследчыкаў ХІХ ст.

«Матэрыялы гадавіка Homo Historicus дэманструюць магчымасці гісторыка-антрапалагічнага падыходу да вывучэння гісторыі Беларусі. Яны прысвечаныя гістарычнай памяці і нацыянальным сімвалам шматкультурнай Вільні, актуалізуюць амаль невядомыя навуковыя тэксты, закранаюць гісторыю адукацыі» – гаворыцца ў прадмове да альманаха.

Рэдактар Алесь Смалянчук звяртае ўвагу, што «найбольшую вартасць у новым гадавіку ўяўляюць матэрыялы, прысвечаныя Вільні. Грунтоўна гэтай праблемай ніхто не займаўся. Мы спрабуем прымяняць новую метадалогію пры даследаванні культуры і гісторыі Вільні».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?