Дзеянні беларускіх уладаў супраць Саюза палякаў Беларусі адкінулі назад адносіны між Еўрасаюзам і Беларуссю, заявіла вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан на прэс-канферэнцыі па выніках паседжання Рады міністраў замежных справаў ЕС.

Пытанне пра развіццё сітуацыі ў Беларусі стала адной з тэмай абмеркавання кіраўнікамі еўрапейскіх дыпламатый.

«Гэтыя падзеі азначаюць крок назад у нашых адносінах», — падкрэсліла Эштан, якая пачынае сваю дзейнасць у якасці кіраўніцы дыпламатычнае службы ЕС. Яна звярнула ўвагу на тую адкрытасць, з якой Еўрасаюз заангажоўваў Беларусь апошнім часам.

У той жа час, зазначыла Эштан, Еўрасаюз не разглядае магчымасць аднаўлення санкцый у дачыненні да беларускага кіраўніцтва ў сувязі з іх дзеяннямі ў дачыненні да Саюзу палякаў Беларусі. «Мы не абмяркоўвалі санкцыяў», — заявіла Эштан.

Кэтрын Эштан сказала, што спадзяецца сустрэцца з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым 25 лютага ў Кіеве на інаўгурацыі ўкраінскага прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?