Паводле паведамлення The Daily Mail, 24‑гадовая Эма Джонс скончыла жыццё самагубствам пасля таго,

як яе былы бойфрэнд Джэймі Брэйлі апублікаваў на партале Facebook яe фатаграфіі непрыстойнага зместу.

Эма была зафіксавана на фота аголенай. Пасля публікацыі фатаграфій дзяўчына была ў роспачы і збіралася пакінуць Абу‑Дабі, дзе працавала настаўніцай.

Па словах яе маці, дачка баялася пераследу паліцыі арабскай дзяржавы.

У выніку яна скончыла жыццё самагубствам.

Праведзеная экспертыза паказала, што дзяўчына прыняла антыкаразійную вадкасць. Адвакат Брэйлі адмаўляе віну свайго падабароннага, бо ён ніколі не атрымліваў ад Эмы такіх фатаграфій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?