Дэбютанты нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне‑2010» група «Тры плюс два» прадставяць Беларусь на конкурсе ў Нарвегіі.

Гурт быў створаны спецыляьна для ўдзелу ў праекце «Музычны суд» з удзельнікаў праекта АНТ «Новыя галасы Беларусі». У гурт увайшлі Юлія Шышко, Алена і Нінэль Карповіч, Арцём Міхаленка і Егіазар Фараш’ян.

У «Музычным судзе» яны сталі лепшымі з песняй Сашы Нема «More & More». Журы ацаніла іх выступ у 89 балаў. У склад журы ўваходзілі Васіль Раінчык, Іна Афанасьева, Брэндан Стоўн, Аляксандра Гайдук, Уладзімір Ухцінскі, Наталля Тамела, Галіна Усава, Уладзімір Саснін, Сяргей Маліноўскі.

Заваяваць еўрапейскую аўдыторыю малады калектыў паспрабуе з песняй «Far Away» Леаніда Шырына і Юрыя Вашчука.

На сцэне самага папулярнага еўрапейскага музычнага конкурсу ў Осла беларуская група выступіць у першым паўфінале 25 мая.

Рэзервным прадстаўніком Беларусі на конкурсе «Еўрабачанне‑2010» выбраны расійскі выканаўца ALEKS.

Фінал «Еўрабачання» пройдзе 29 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?