25 лютага на перасячэнні вуліц Свярдлова і Ульянаўская ў Мінску адбылося дарожна‑транспартнае здарэнне, у якім пацярпелі дзве жанчыны.

Пра гэта паведаміла старшы інспектар аддзела па прапагандзе і агітацыі ДАІ Ленінскага РУУС Таццяна Красій.

25‑гадовы кіроўца, рухаючыся на машыне «Рэно‑Меган» па вуліцы Свярдлова ў бок вуліцы Кастрычніцкая, не саступіў дарогу пасажырам, якія садзіліся ў трамвай на прыпынку, наехаў на дзвюх жанчын 40 і 35 гадоў.

У выніку ДТЗ адна жанчына з чэрапна‑мазгавой траўмай, другая з пераломам сцягна дастаўленыя ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Паводле слоў Красій, кіроўца заявіў, што з‑за складанага надвор’я не справіўся з кіраваннем і машыну занесла. ДАІ мяркуе, што ён парушыў Правілы дарожнага руху і не саступіў дарогу пешаходам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?