Пра гэта ён сказаў на вельмі цёплай сустрэчы з Віктарам Юшчанкам.
«Галоўная мэта майго прыезду падзякаваць табе за ўсё тое, што ты зрабіў для Беларусі як прэзідэнт, гэта было шчыра. Цябе нават называлі беларускім адвакатам», — сказаў А. Лукашэнка, звяртаючыся да
Гэта перадаюць з Кіева інфармацыйныя агенцтвы.
Лукашэнка паведаміў, што сёння ў часе сустрэчы з новым прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам ён зрабіў акцэнт на гэтым.
«Юшчанка зрабіў для Беларусі вельмі шмат у кірунку на дарозе да Захаду. Я б вельмі хацеў, каб гэта было працягнута і пры Януковічу», — цытуюць А. Лукашэнку агенцтвы.У сваю чаргу, Юшчанка падкрэсліў дасягненні Украіны на шляху дэмакратыі. Ва Украіне навучыліся перадаваць уладу новаму кіраўніцтву без майданаў, сказаў ён. Як вядома, Януковіч стаў ужо чацвёртым прэзідэнтам Украіны, тады як у Беларусі ўладу манапольна захоўвае Лукашэнка.
У сваю чаргу, Лукашэнка заўважыў, што «ва Украіне вельмі хораша, акуратна і спакойна адбылася змена ўлады». Ён бачыць у тым вялікую заслугу і Віктара Юшчанкі.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ідэі незалежнасці і дзяржаўнасці Украіны, якія нёс Віктар Юшчанка, прараслі вельмі глыбока.
Дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА таксама цытуе гэтыя выказванні Лукашэнкі, але замяніла «ты» на «вы» ў звароце Лукашэнкі да Юшчанкі.
* * *
У адносінах Украіны і Беларусі наступае новы этап, заявіў новаабраны прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 25 лютага ў Кіеве.
«Мы гатовы разам з вамі разгледзець усе асноўныя стратэгічныя кірункі развіцця нашых адносінаў, — цытуе Януковіча прэс‑служба прэзідэнта Украіны. — Я гатовы працаваць разам з вамі, каб эканамічныя добрасуседскія адносіны паміж нашымі краінамі дынамічна развіваліся».
«Я не забыў і не забуду радзіму сваіх продкаў — Віцебскую вобласць», — падкрэсліў Віктар Януковіч.