Паводле вынікаў другіх матчаў чвэрцьфінальных серый адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі тры каманды павялі 2:0, яшчэ ў адной серыі лік зраўнаваўся — 1:1.

Вынікі гульняў, што прайшлі 2 сакавіка: «Юнацтва» — «Віцебск» — 3:0 (першая сустрэча 1 сакавіка — 4:2); «Шахцёр» — «Нёман» — 3:0 (4:2); «Гомель» — «Керамін» — 4:1 (2:1); «Сокал» — «Хімвалакно» — 3:2 (2:4).

Наступныя матчы пройдуць 5 сакавіка на пляцоўках сапернікаў, якія гулялі першыя два паядынкі ў гасцях. Серыі праводзяцца да трох перамог адной з каманд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?