Родныя Рыгора Барадуліна просяць яго сяброў і знаёмых, а таксама ўсіх прыхільнікаў творчасці народнага паэта Беларусі пакуль не наведваць яго ў клініцы.

Жонка паэта Валянціна Барадуліна адзначыла, што Рыгор Іванавіч пакуль яшчэ слабы, да канца не ачунялы, і яму трэба адпачыць і пабыць ў цішыні.

Вечарам 14 лютага Барадулін быў шпіталізаваны ў аддзяленне рэанімацыі Рэспубліканскай бальніцы Кіраўніцтва спраў прэзідэнта з дыягназам «левабаковая пнеўманія, ускладненая ацёкам лёгкіх» і тэмпературай звыш 40 градусаў. 1 сакавіка паэт быў пераведзены з рэанімацыі ў тэрапеўтычнае аддзяленне клінікі.

10 лютага Барадулін выпісаўся з Мінскай гарадской клінічнай бальніцы № 10, дзе лячыўся ў аддзяленні кардыялогіі. 13 лютага ён меў намер браць удзел у прэзентацыі сваёй новай кнігі паэзіі на беларускай і рускай мовах «Перакуленае/Опрокинутое», выпушчанай маскоўскім выдавецтвам «Время» да яго 75‑годдзя (24 лютага), аднак не змог зрабіць гэтага па стане здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?