Каб выканаць задачу па пераходзе на поўнае самафінансаванне.
Пра гэта ў інтэрв’ю БЕЛТА заявіў новы кіраўнік арганізацыі Ігар Бузоўскі: «Раз задача стаіць, значыць, трэба яе вырашаць. Пры гэтым баяцца або панікаваць, я думаю, не варта, бо поўнае самафінансаванне — гэта ідэя, якая можа існаваць у самых розных плоскасцях.
Мы плануем атрымліваць фінансаванне праз гранты і пад рэалізацыю канкрэтных праектаў, прычым як унутры краіны, так і за мяжой.Акрамя таго, распрацоўваем праекты камерцыйнай накіраванасці».
Нагадаем, што праект бюджэту-2010 прадугледжваў атрыманне Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі 14,8 млрд рублёў, што на 2,7 млрд менш, чым у 2009 годзе. Задачу па пераходзе на самаакупнасць да 2010 г. яшчэ ў 2006-м паставіў Аляксандр Лукашэнка.
Акрамя таго, у гутарцы была закранутая тэма так званых моладзевых атрадаў аховы правапарадку (МААП). «Развіваецца цэлы рух дружыннікаў: у іх распрацоўваецца свая форма, яны ходзяць у трэнажорныя залы, сустракаюцца з людзьмі, якія прафесійна займаюцца аховай правапарадку, абаронай Радзімы. (…)
Удзельнікі гэтых атрадаў вядуць работу па прафілактыцы правапарушэнняў, асацыяльных паводзінаў, прапагандзе здаровага ладу жыцця, сумесна з супрацоўнікамі ДАІ праводзяць рэйды, выяўляюць парушальнікаў правілаў дарожнага руху, актыўна распаўсюджваюць сярод насельніцтва святлоадбівальныя элементы»,— паведаміў Ігар Бузоўскі.





