Будучыя сапернікі футбольнай зборнай Беларусі па кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы‑2012 правялі таварыскія матчы.

Каманда Францыі, сустрэчай з якой беларусы ў верасні адкрыюць адборачны турнір, у Парыжы прайграла дзеючым чэмпіёнам кантынента футбалістам Іспаніі — 0:2. Зборная Босніі і Герцагавіны з такім жа лікам перамагла каманду Ганы, зборная Люксембурга саступіла азербайджанскім футбалістам — 1:2, а албанцы перамаглі Паўночную Ірландыю — 1:0, румыны саступілі Ізраілю — 0:2.

Беларуская зборная пасля перамогі над камандай Арменіі (3:1) сёння вяртаецца з Турцыі ў Мінск. Свой наступны кантрольны паядынак падапечныя Бернда Штанге правядуць 2 чэрвеня ў Мінску супраць зборнай Швецыі. Шведы напярэдадні выйгралі ў Уэльса з мінімальным лікам 1:0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?