3 сакавіка беларускія нацболы абвясцілі аб пераходзе ў апазіцыю да Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе сайт Нацбол.ру.

У распаўсюджанай заяве, якая называецца «Да пабачэння, бацька», сказана: «паўтара дзесятка гадоў мы не перашкаджалі бацьку, і чакалі. Чакалі, калі ён пакліча народ да ўдзелу ў лёсе краіны. Пакліча і нас, у тым ліку. Сёння нам ясна, што не пакліча ніколі».

«Абапіраецца Лукашэнка выключна на сілавыя структуры, на КДБ і МУС. У краіне не існуе палітыкі, яна знішчана гвалтоўна, зверху, яго уладай, таксама як знішчана палітыка ў Расіі і ў большасці рэспублік былой савецкай прасторы», — гаворыцца ў тэксце заявы.

«Таму мы, нацболы, сыходзім у апазіцыю. Да пабачэння, бацька!», — сканчваюць свой зварот нацыянал‑бальшавікі Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?