Выконваючым абавязкі прэм'ер-міністра Украіны стаў першы віцэ-прэм'ер краіны Аляксандр Турчынаў.Гэта адбылося пасля таго, як быў адпраўлены ў адстаўку ўрад Юліі Цімашэнкі.
Зрэшты, Турчынаў з'яўляецца намеснікам Цімашэнкі па партыі «Батьківщина» і лічыцца правай рукой былога прэм'ера. Пасля аранжавай рэвалюцыі 46-гадовы палітык узначальваў Службу бяспекі Украіны.





