У Баранавіцкім раёне праваліўся пад лёд і патануў 44‑гадовы машыніст цеплавоза вытворчага рэспубліканскага унітарнага торфапрадпрыемства «Калпеніца».

Як паведамілі ў пракуратуры раёна, трагедыя адбылася 3 сакавіка прыкладна ў 13.45 недалёка ад вёскі Загор’е.

Машыніст вёў цеплавоз па вузкакалейнай чыгунцы.

На адным з яе ўчасткаў ён спыніў цеплавоз і выйшаў паглядзець рыбалоўныя снасці,

якія ўстанавіў на прыродным вадаёме, размешчаным у забалочанай мясцовасці.

Памочнік машыніста, занепакоены доўгай адсутнасцю калегі, пайшоў шукаць яго і ўбачыў сляды на лёдзе і палонку. Пасля беспаспяховых спроб знайсці зніклага супрацоўніка, работнікі торфапрадпрыемства звярнуліся ў МНС.

Ратавальнікі пры дапамозе адмысловага рыштунку прыкладна ў 17.15 выцягнулі цела машыніста цеплавоза з вады.

Загінулы — жыхар пасёлка Акцябрскі. Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Баранавіцкага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?