Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце запрасіла Аляксандра Лукашэнку на ўрачыстасьці прымеркаваныя да Дня незалежнасьці Літвы.

Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў літоўскім МЗС перадала тэлевізійная праграма «Lietuvos ryto» televizija.

Урачыстыя сьвяткаваньні 20-й гадавіны аднаўленьня незалежнасьці Літвы адбудуцца 11 сакавіка ў Вільні.

Паведамляецца, што

літоўскія дыпляматы ўжо перадалі Лукашэнку асабістае запрашэньне ад яго літоўскай калегі. Адказ беларускага кіраўніка чакаецца ў панядзелак.

На мінулым тыдні афіцыйная Вільня вітала крок Генэральнай пракуратуры Беларусі, якая на просьбу літоўскага боку дапытала генэрала Ўладзімера Ўсхопчыка і перадала пратакол допыту літоўскаму боку. Усхопчык камандаваў Віленскім гарнізонам у часе падзеяў 13 студзеня 1991 году, калі савецкія войскі накіравалі танкі на дэманстрантаў у Вільні, якія патрабавалі незалежнасьці. У выніку супрацьстаяньня тады загінула 14 чалавек, каля тысячы атрымалі траўмы рознай цяжкасьці.

Даля Грыбаускайце дала пазытыўную ацэнку гэтаму жэсту афіцыйнага Менску. Паводле літоўскіх СМІ,

супраца беларускіх уладаў у справе Ўсхопчыка і стала падставай для запрашэньня Лукашэнкі ў Вільню.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?