Прэзідэнт Беларусі на наступным тыдні плануе наведаць Венесуэлу з афіцыйным візітам. Чакаецца, што візіт адбудзецца 16—17 сакавіка,

паведаміў міністр замежных спраў Венесуэлы Нікалас Мадура на ўчарашнім пасяджэнні міжурадавай беларуска‑венесуэльскай камісіі ў Каракасе.

Для ўдзелу ў пасяджэнні ў Венесуэлу прыбыла беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з першым віцэ‑прэм’ерам Уладзімірам Сямашкам.

Праграму візіту Аляксандра Лукашэнкі кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Венесуэлы ўдакладняць не стаў. Ён толькі зазначыў, што »паміж дзвюма краінамі існуюць братнія сувязі.

Кіраўнік прэс‑службы прэзідэнта Беларусі Павел Лёгкі пацвердзіў інфармацыю аб падрыхтоўцы візіту, аднак не канкрэтызаваў тэрміны.

11 сакавіка некаторыя інтэрнет‑рэсурсы распаўсюдзілі інфармацыю аб тым, што Лукашэнка ўжо знаходзіцца ў Венесуэле. У Адміністрацыі прэзідэнта гэтыя звесткі абверглі.

Апошнім разам прэзідэнты Венесуэлы і Беларусі сустракаліся ў Мінску 8—9 верасня 2009 года. Аляксандр Лукашэнка наведваў Венесуэлу з афіцыйным візітам у снежні 2007 года. Беларусь і Венесуэла дамовіліся аб стварэнні ў сярэдзіне 2010 года двух сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці грузавікоў і трактароў з перадачай беларускіх тэхналогій венесуэльскаму боку. Апрача таго, бакі дамовіліся да 2025 года інвеставаць прыкладна 8 млрд. долараў у распрацоўку нафты ў басейне ракі Арынока.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?