Прэм’ер‑міністр Расіі Уладзімір Пуцін 16 сакавіка наведае з рабочым візітам Брэст, дзе прыме ўдзел у чарговым пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

На пасяджэнні плануецца абмеркаваць комплекс пытанняў практычнага ўзаемадзеяння эканомік дзвюх краін у рамках Саюзнай дзяржавы, ход паглыблення інтэграцыі. Сярод намечаных да разгляду пытанняў — вынікі гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў 2009 годзе, выкананне плана сумесных дзеянняў урадаў дзвюх краін па мінімізацыі наступстваў фінансавага крызісу, плана мерапрыемстваў па фарміраванню і функцыянаванню аб’яднанай транспартнай сістэмы Саюзнай дзяржавы на 2008‑2010 гады, баланс паліўна‑энергетычных рэсурсаў Саюзнай дзяржавы на 2010 год, рэалізацыя дагавора паміж дзвюма краінамі аб супрацоўніцтве ў сферы сацыяльнага забеспячэння, работа Мытнага камітэта Саюзнай дзяржавы, збліжэнне заканадаўства Беларусі і Расіі.

Плануецца таксама абмеркаваць ход работы па правядзенню ўзгодненай палітыкі ў сферы тэхнічнага рэгулявання, стандартызацыі і метралогіі, праект навукова‑тэхнічнай праграмы Саюзнай дзяржавы «Павышэнне эфектыўнасці харчовых вытворчасцей за кошт перапрацоўкі іх адходаў на аснове прагрэсіўных тэхналогій і тэхнікі» на 2010‑2012 гады. На парадку дня пасяджэння і пытанне аб далейшым пашырэнні ў 2010 годзе практыкі сумесных пасяджэнняў калегій міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін.

«Узаемадзеяння на такім высокім узроўні з іншымі краінамі ў Расіі няма», — падкрэслілі ў прэс‑службе расійскага ўрада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?