Невядомыя збілі беларускага мастака Міхася Карпука, які 5 сакавіка адзначыў 80‑годдзе.

Пацярпелы паведаміў, што на яго напалі днём 13 сакавіка ў Траецкім прадмесці сталіцы, дзе больш за 20 гадоў знаходзіцца майстэрня мастака. Ён пакінуў майстэрню і накіроўваўся ў Музей гісторыі беларускага кіно на сустрэчу з наведвальнікамі персанальнай выставы, прысвечанай яго 80‑годдзю. Па дарозе зайшоў у аптэку, купіў неабходныя лекі, а пры выхадзе з аптэкі яго ўдарылі. «Апрытомнеў я ў сваёй майстэрні, калі прыехала брыгада хуткай медыцынскай дапамогі», — сказаў мастак. Ён мяркуе, што ў майстэрню яго прынеслі і выклікалі ўрачоў суседзі.

Пасля агляду ў бальніцы хуткай дапамогі Карпук быў адпушчаны дамоў. «Адчуваю сябе добра, толькі твар «распісаны» сінякамі і ранкамі як велікоднае яйка», — сказаў мастак. У міліцыю ён не звяртаўся, бо лічыць гэта марным.

***

Беларускі мастак кіно і тэлебачання, графік і жывапісец Міхась Карпук (05.03.1930, вёска Мыкшыцы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) пасля заканчэння Мінскага мастацкага вучылішча і Маскоўскага паліграфічнага інстытута працаваў мастаком і галоўным мастаком на Беларускай студыі тэлебачання і кінастудыі «Беларусьфільм», аформіў шэраг спектакляў і фільмаў. У станковых творах Карпука пераважаюць панарамныя пейзажы, якім уласцівы кампазіцыйная завершанасць і тонкая мадэліроўка дэталяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?