Лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч адказаў Андрэю Саннікаву наконт таго, што стратэгія Еўрасаюзу ў дачыненні Беларусі з’яўляецца памылковай.
«Палітыка Еўрасаюза не памылковая, але неэфектыўная. Пакуль я не бачу альтэрнатывы дыялогу. Што можна прапанаваць замест яго? Выбудоўванне новага Берлінскага мура вакол Беларусі — гэта знішчэнне беларускай незалежнасці.Трэба шукаць новыя больш эфектыўныя метады супрацы», — кажа А.Мілінкевіч.
«Улада не будзе змагацца за незалежнасць. Яна будзе змагацца толькі за сваю ўладу. Цяпер, магчыма, не такая вялікая пагроза страты незалежнасці палітычнай, але ёсць пагроза страты незалежнасці эканамічнай. А не маючы эканамічнай бяспекі не будзе незалежнасці палітычнай, не будзе правоў чалавека, беларускай мовы», — сказаў палітык.