Паэт азваўся з Нарвегіі. Ён дзеліцца планамі. Але ніяк не каментуе свой ад’езд.

«План адзін:

расквітацца з грамадствам выданнем кнігі вершаў і прозы.

А паколькі ад таго грамадства, як паказалі апошнія сем гадоў, чакаць дапамогі не выпадае, то рэалізоўваць свае праекты прыйдзецца за свае сродкі — за тыя,

якія я эканоміў у Нарвегіі, збіраючы пустую тару...

А ўвогуле, варта памятаць: калі хочаш насмяшыць Бога — раскажы пра свае планы».

Навіна пра вяртанне Славаміра Адамовіча ў Нарвегію з’явілася 8 сакавіка, у дзень яго нараджэння. Маці паэта Юзэфа паведаміла, што Славамір пачуваўся ў Беларусі лішнім, таму і з’ехаў зноў.

Паэт, які ў сярэдзіне 1990-х правёў восем месяцаў у следчым ізалятары беларускага КДБ за верш «Забі прэзідэнта», у 2002 паехаў на заробкі ў Нарвегію. Там атрымаў гуманітарны прытулак. Вярнуўся ў Беларусь летам мінулага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?