Уладзімір Някляеў адказаў на пытанні «НН» у сувязі з забаронай вечарыны «Беларускага кнігазбору».

«НН»: Ці лічыце, што забарона імпрэзы адбылася праз вашу грамадскую дзейнасць, у прыватнасці, праз распачатую кампанію «Гавары праўду»?

УН: Не магу сказаць. Мне не дакладвалі. «Кнігазбору» адміністрацыя палаца закідала тое, што прэзентацыя насамрэч будзе не 50 тамоў, а 52-х. І апошні — гэта том Някляева. Маўляў, іх хацелі падмануць. Але гэта ў прыватнай размове. А афіцыйная прычына адмовы — па тэхнічных прычынах.

«НН»: Зразумела, што забарона сыходзіла не ад кіраўніцтва палаца, а яшчэ вышэй. І вы пайшлі на адкрытую канфрантацыю з уладамі, правёўшы імпрэзу перад зачыненай залай. Ці не бераце вы на сябе ролю Казуліна, але ў культуры?

УН: Я не збіраюся браць на сябе ні ролю Казуліна, ні Мілінкевіча. Мне дастаткова ролі Някляева.

«НН»: Вы неяк сказалі, што супраць усяго нацыянальнага Лукашэнку настроіў Замяталін. Сёння гэты чалавек не мае свайго колішняга ўплыву. Але ціск на беларускамоўную культуру працягваецца. Чаму?

УН: Гэта адбываецца, бо Лукашэнка аддаў кантроль над структурамі: ад спецслужбаў да ідэалагічных структур. І лейцы падхапілі іншыя, хто тузаць імі не ўмее.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?