Пасля шасці дзён Паралімпіяды ў Ванкуверы на рахунку беларускіх спартсменаў сем медалёў — два залатыя і пяць бронзавых.

18 сакавіка прынесла прадстаўнікам краіны яшчэ тры ўзнагароды.

Спачатку Ларыса Варона стала трэцяй у лыжнай гонцы на 5 км класічным стылем для спартсменаў з парушэннямі апорна‑рухальнага апарата (стоячы). Затым Людміла Валчок першанствавала на аналагічнай дыстанцыі (седзячы), а Дзмітрый Лобан атрымаў «бронзу» ў лыжнай гонцы на 10 км (седзячы).

У агульным медалёвым заліку Беларусь (2, 0, 5) займае сёмае месца пасля Расіі (9, 12, 7), Германіі (8, 4, 2), Украіны (4, 5, 6), Канады (4, 3, 3), Славакіі (3, 0, 1) і Аўстрыі (2, 2, 1). Разыграна 36 з 64 камплектаў узнагарод. Спаборніцтвы завершацца 21 сакавіка.

Беларускія паралімпійцы ўпершыню заваявалі больш чым адзін залаты медаль на зімовых Гульнях. А

бедзве ўзнагароды на рахунку Людмілы Валчок.

На зімовай Паралімпіядзе ў Турыне зборная Беларусі заваявала 9 узнагарод (1, 6, 2).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?