Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей адзначае дубляванне і празмернасць накладаў многіх друкаваных СМІ.

Пра гэта ён заявіў сёння на рэспубліканскім семінары‑нарадзе «Сістэма ідэалагічнай працы ў Рэспубліцы Беларусь: сучасны стан і перспектывы развіцця».

«У галіне друкаваных СМІ нам трэба зрабіць і змяніць вельмі многае
.

Ужо сёння цалкам відавочна дубляванне многіх друкаваных выданняў, іх празмерныя наклады,

якія часта падтрымліваюцца штучнай адміністрацыйнай падпіскай … Думаю, што ў найбліжэйшы час нам трэба будзе вызваліцца ад многіх друкаваных выданняў,

перш за ўсё ведамасных, прыбраць дубляванне газет у рэгіёнах — словам, прывесці агульны аб’ём выдадзеных газет і часопісаў да рэальных патрэбаў чытацкай аўдыторыі», — сказаў Уладзімір Макей.

Па яго словах, гэта не азначае, што дзяржава адмовіцца ад падтрымкі выданняў, бо друкаваныя СМІ для значнай часткі насельніцтва па‑ранейшаму з’яўляюцца найважнейшым крыніцай інфармацыі. Таму і фінансавая, і арганізацыйная дапамога будзе аказвацца,

аднак не бясконца.

«Газеты і часопісы павінны станавіцца канкурэнтаздольнымі, а падпіска на іх — паказчыкам рэальнага аўтарытэту выдання, па якім можна меркаваць аб яго папулярнасці», — падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі.

Асаблівую ўвагу Уладзімір Макей надаў мясцовай прэсе. «Яна запатрабавана людзьмі, але гэта не нагода для самазаспакаення, бо яе запатрабаванасць далёка не заўсёды звязана з якасным і цікавым напаўненнем. Тое, што нашы дзяржаўныя газеты не заўсёды ўпэўнена займаюць нішу мясцовага друку, відаць з таго, што ў многіх гарадах і раёнах паспяхова выдаюцца прыватныя газеты, якія не маюць ні бюджэтнай падпіткі, ні адміністрацыйнага рэсурсу ў частцы падпіскі. Некаторыя з іх займаюць адкрытую антыдзяржаўную пазіцыю.

Важна зрабіць так, каб нашы газеты перамагалі ў вострай канкурэнтнай барацьбе за чытача», — сказаў ён.

Кіраўнік прэзідэнцкай Адміністрацыі таксама паведаміў, што тэма СМІ ў бліжэйшы час будзе абмяркоўвацца на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?