Гурт «Тры плюс два» памяняў песню, з якой выступіць на міжнародным конкурсе «Еўрабачанне‑2010» у Осла (Нарвегія).

Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 19 сакавіка ў Мінску паведаміў першы намеснік старшыні праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» (АНТ) Сяргей Хоміч.

Паводле яго слоў, гурт выйдзе на сцэну «Еўрабачання» з кампазіцыяй Butterflies («Матылькі»), музыку да якой напісаў расійскі прадзюсер Максім Фадзееў, словы — польская паэтка Малька Чаплін. Хоміч нагадаў, што раней калектыў планаваў прэзентаваць на конкурсе песню Far away, з якой група падала заяўку на нацыянальны адборачны тур «Еўрабачання».

«Мы не былі цалкам задаволены песняй, адчувалі яе слабыя месцы, — сказаў Хоміч. — І да апошняга моманту займаліся пошукамі новай кампазіцыі». Паводле яго слоў, гуртом «Тры плюс два» зацікавілася студыя Максіма Фадзеева. Ён паведаміў, што новая конкурсная кампазіцыя была запісана ў Маскве за вельмі кароткі тэрмін — праца над ёй пачалася 10 сакавіка. Прасоўваннем беларускіх удзельнікаў «Еўрабачання» ў далейшым будуць займацца дзве каманды — тэлеканал АНТ і студыя Фадзеева.

Фадзееў не змог прыехаць на прэс‑канферэнцыю, аднак перадаў відэазварот для журналістаў. Гаворачы пра конкурсную песню, ён заўважыў, што гэта «рэч гімнавага тону — проста і па сэрцы». Што да сцэнічнага нумара, ён сказаў, што на конкурсе «хочацца прыгожа выступіць».

«Мы хочам іх паставіць у прыгожых сукенках, прыгожых, дагледжаных, і проста прыгожа спець,
— сказаў ён. — Нічога не павінна ўзрывацца на сцэне. Скандалаў ні перад, ні пасля конкурсу не будзе».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?