Белая сава з гадавальніка ў брытанскім графстве Кент навучылася катацца на скейтбордзе.

Здольнасці птушкі па мянушцы Элбі былі выяўленыя, калі гаспадар гадавальніка прынёс яе ў мясцовы гандлёвы цэнтр, каб сабраць ахвяраванні на ўтрыманне птушак.

Паводле 73‑гадовага Браяна Макстэда, падлетак са скейтбордам спыніўся паглядзець на птушку ды паставіў дошку на падлогу побач з Элбі. Сава прачнулася, імгненна ўскочыла на дошку, і падлетак павёз яе катацца.

Элбі так спадабалася катацца, што Макстэд набыў для яе ўласны скейт.

Птушка выпрацавала ўласную тэхніку кіравання сродкам перамяшчэння: яна налятае на дошку зверху і штурхае яе, а затым манеўруе з дапамогай крылаў.

Калі скейт спыняецца, Элбі ўзлятае, робіць некалькі колаў вакол дошкі і зноў штурхае яе. Здольнасці Элбі прыцягваюць у гадавальніку шмат наведвальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?