У 2010 годзе сярэдні кошт пуцёўкі ў беларускія санаторыі на перыяд летняга аздараўлення павысіўся на 9%.

Пра гэта паведаміў у сераду на прэс‑канферэнцыі намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна‑курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.

Паводле яго словаў, кошты павялічыліся ў межах прагнозных паказчыкаў і ў сярэднім склалі 917 тыс. рублёў за пуцёўку на 18 дзён.

За суткі знаходжання цэны вагаюцца 40 тыс. у санаторыі на тэрыторыі Беларусі да $100 у беларускім санаторыі за мяжой — у Сочы, Туапсэ ды інш, распавёў Генадзь Балбатоўскі.

Ён таксама адзначыў, што тыя, хто не клапоціцца пра набыццё пуцёвак на летні час да сярэдзіны красавіка, у далейшым не паспеюць іх набыць.

Санаторна‑аздараўленчыя арганізацыі Беларусі ўжо прадалі больш за 90% усіх пуцёвак.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?