У Аўстрыі пад коламі аўтатранспарту ў мінулым годзе загінулі каля 40 тысяч зайцоў і трусоў, паведаміў у аўторак аўстрыйскі клуб аўтааматараў. Больш за палову інцыдэнтаў зарэгістравана ў зямлі Ніжняя Аўстрыя.

Такую статыстыку клуб апублікаваў напярэдадні Вялікадня не выпадкова, бо сімвалам свята ў нямецкамоўных краінах з’яўляецца велікодны заяц. Пад Вялікдзень яго можна сустрэць у Аўстрыі паўсюдна: на фіранках, на дзвярах і на вокнах дамоў: ад шакаладнай звыклай мяккай цацкі да драўляных і керамічных.

Публікуючы свае звесткі, клуб аўтааматараў вырашыў прыцягнуць чарговы раз увагу грамадскасці да праблемы дзікіх жывёл на аўстрыйскіх дарогах. Нягледзячы на амаль паўсюдныя дротавыя агароджы, жывёлы часта выскокваюць на дарогу. Калі сутыкненне з зайцам часцяком заканчваецца толькі гібеллю апошняга, то ДТЗ з больш буйнымі жывёламі, напрыклад, з аленямі, пагражае цяжкімі наступствамі і самому кіроўцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?