Украінская ўлада не мае права на дыскусію наконт стварэння саюзнай дзяржавы Расіі, Беларусі і Украіны, заяўляе прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч.

«Ці існуе права на дыскусію па гэтым пытанні? Для мяне як для прэзідэнта — не. Для ўсіх, хто прадстаўляю ўладу — не.

І гэта катэгарычна», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Януковіч адзначыў, што Украіна з’яўляецца незалежнай дзяржавай, а стратэгічным напрамкам вонкавай палітыкі краіны з’яўляецца інтэграцыя ў ЕС.

«Ёсць неабвержная ісціна: Украіна — незалежная суверэнная дзяржава. І пра гэта напісана ў Асноўным законе нашай дзяржавы.

Ёсць наступная ісціна — Украіна актыўна інтэгруецца ў Еўрапейскі саюз. І гэты стратэгічны напрамак зафіксаваны, у тым ліку, і ў маіх неаднаразовых заявах як прэзідэнта Украіны. Я хацеў бы, каб пра гэта ўсе памяталі», — сказаў ён.

Раней старшыні камітэта Дзяржаўнай думы Расіі Яўген Фёдараў выступіў з ініцыятывай стварэння саюзнай дзяржавы Расіі, Беларусі і Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?